ПАДАРОЖЖА Ў ГЛУБ СТАГОДДЗЯ

Чарговае падарожжа з ТЭУП "Беларустурыст" здзейснілі светлагорскія турысты.

 

1

Прафсаюзны камітэт КЖУП "Светач" запрасіў аматараў падарожжаў у парк інтэрактыўнай гісторыі Сула.

Марудліва ідучы за гідамі па імправізаванай спіралі часу пасля шпацыру на судне старажытных вікінгаў - дракары мы апынуліся ў старажытнага кромлеха, адкуль пачынаецца гісторыя ўсіх беларусаў! Па меры апускання ў летапісную гісторыю нашай роднай Зямлі, ты пачнеш адчуваць, як сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным светам, адраджаецца страчаная сувязь з забытымі продкамі і велічным мінулым. Асаблівае хараство экскурсіі заключаецца ў тым, што ўсе гіды гавораць толькі па беларускі.

5

На ландшафце Парка па храналагічнай спіралі часу размешчаны значныя гістарычныя вехі беларускай гісторыі, пачынаючы ад каменнага веку да разбуранага і адноўленага зноў радавога гнязда, некалі адданага забыццю высакароднага роду Ленскіх. Менавіта тут, на беразе паўнаводнай Сулы, 500 гадоў да Нараджэння Хрыстова, пасяліліся нашы продкі, стварылі сваё гарадзішча, будавалі дамы, маліліся старажытным Багам. Ішоў час, з'яўляліся першыя гарады і княствы, а Сула стала Каралеўскай. З'яўлялася навука і адукацыя, рос гандаль і воінская доблесць, дасягненні вялікіх бацькоў-асветнікаў славілі на ўвесь свет наш народ. Пераадольваючы войны і ўзрушэнні, яны ведалі і верылі, што за цёмнымі часамі заўсёды рушаць услед светлыя. Нашы выдатныя продкі потым і крывёю ўладкоўвалі наш цяперашні дом - Беларусь.

2

Пасля наведвання Парка Сула, мы адчулі гонар за наш народ, з пачуццём уласнай нацыянальнай годнасці, з разуменнем таго, што мы маем сваю ўласную вялікую гісторыю.

6

Аўтар: Галіна Макоўская, пазаштатны аўтар карэспандэнцкай сеткі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і

камунальна-бытавых прадпрыемстваў па Гомельскай вобласці.

 
 

Контакты

Адрес: 246050 г.Гомель,

ул. Советская, 29

 

Тел.: 8(0232)32-95-31

Тел./факс: 8(0232)32-95-31

 

e-mail:

gomobkomprofgkh@mail.ru

 

Время работы:

пн.-чт.: 8:30-17:30

пт: 8:30-16.15

обед: 13:00-13:45

 Социальные сети областной организации

free-icon-instagram-15713420  Instagram

free-icon-telegram-4423663 Telegram

 facebook Facebook 

tiktok TikTok

 

Социальные сети Профсоюза

free-icon-web-design-15531156 Сайт профсоюза

free-icon-telegram-4423663 Telegram

free-icon-instagram-15713420  Instagram

facebook Facebook

tiktok TikTok

free-icon-youtube-174883 Youtube


Яндекс.Метрика