У будні гомельскіх прафактывістаў увайшла добрая традыцыя – кожную пятніцу хол першага паверха будынка, дзе працуюць прадстаўнікі самай масавай грамадскай арганізацыі, ператвараецца ў сапраўдны цэнтр беларускай культуры.

Сённяшні дзень не стаў выключэннем: кіраўніцтва і работнікі аб’яднання, а таксама прадстаўнікі абласных галіновых прафсаюзаў сталі ўдзельнікамі яркай патрыятычнай акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!».
Раніца для ўсіх прысутных выдалася незвычайнай і вясёлай. Ужо з уваходу гучалі любімыя беларускія мелодыі. Знаёмыя кожнаму песні адразу стварылі святочны настрой. Атмасферу дапаўняў прыемны водар хатняй выпечкі.
Натхнёныя такой атмасферай удзельнікі з задавальненнем уключыліся ў інтэрактыўную праграму, якую падрыхтавалі арганізатары. Супрацоўнікі з захапленнем разгадвалі тэматычныя рэбусы, у якіх былі схаваны назвы беларускіх прадпрыемстваў. Вялікую цікавасць выклікалі віктарыны на веданне народных прыказак і прымавак, а таксама конкурс, дзе трэба было пазнаць знакамітых землякоў па апісанні.
Асаблівым падарункам стала тое, што мерапрыемства супала з Масленічным тыднем. Паколькі пятніца традыцыйна лічыцца «Цешчынымі вячоркамі», сапраўдным сюрпрызам і галоўнай падзеяй дня стаў пачастунак духмянымі блінамі, якія прыгатавалі спецыялісты УП «Гомельтурыст».
Завяршылася сустрэча на пазітыўнай ноце: кожны ўдзельнік выцягнуў сабе прадказанне на тыдзень.
TikTok








